Кніга «Дзень Святога Патрыка» трапіла ў шорт-ліст літаратурнай прэміі “Гліняны Вялес-2017”


Як паведамляе Беларускае Радыё РАЦЫЯ, кніга «Дзень Святога Патрыка» Ганны Севярынец увайшла ў шорт-ліст літаратурнай прэміі “Гліняны Вялес-2017”.

У сёлетні шорт-ліст трапілі адзін паэтычны зборнік – Людміла Паўлікава-Хейдарава “Прыступкі да Храма Святога Духа” і шэсць кніг прозы. Летась лаўрэтам прэміі стаў паэт Міхась Скобла за кнігу паэзіі «Камізэлькай для месяца».

Шорт-ліст літаратурнай прэміі “Гліняны Вялес-2017”:

Зміцер Вайцюшкевіч “Простыя словы”

Леанід Дранько-Майсюк “…натуральны, як лінія небасхілу”

Людміла Паўлікава-Хейдарава “Прыступкі да Храма Святога Духа”

Ганна Севярынец „Дзень святога Патрыка”

Павел Севярынец “Беларусалім”

Макс Шчур “Галасы”

Людміла Шчэрба “Урб@н.М: Адзін дзень не майго жыцця”

 

Літаратурную прэмію “Гліняны Вялес-2017” заснавала Таварыства Вольных Літаратараў у 1993 годзе, і з таго часу штогод вызначае лаўрэата за лепшую мастацкую беларускамоўную кнігу.

Сярод лаўрэатаў „Глінянага Вялеса” былі: Валянцін Акудовіч, Уладзімір Арлоў, Ігар Бабкоў, Сяргей Дубавец, Алег Мінкін, Уладзімір Някляеў, Алесь Разанаў, Андрэй Федарэнка.

 

Ганна Севярынец з творам “Дзень Святога Патрыка”перамагла ў 4 сезоне літаратурнага конкурсу «Первая глава», які з 2012 года праводзіть выдавецтва Рэгістр.

comments powered by HyperComments